Авторские курсы английского языка Натальи Сорокоумовой

+375 (29/33/25) 640-99-00

Кожнаму вучню па настаўніку.

подготовка к ЦТ

На мой погляд, было б аднабакова і неаб’ектыўна абмяркоўваць з’яву рэпетытарства без рэпетытараў.
Таму сёння мы прадастаўляем слова выкладчыцы англійскай мовы, якая ў апошні час аказвае рэпетытарскія паслугі на легальнай аснове. Наталля САРАКАВУМАВА мае дыплом МДЛУ з адзнакай, 9-гадовы стаж работы і 6 гадоў стажыровак у ЗША. У першую чаргу яна пракаменціравала пункт гледжання свайго апанента дацэнта БДУ Сяргея БАРВЕНАВА, а таксама падзялілася сваім бачаннем, калі хочаце, місіі рэпетытара.

- Наталля Віктараўна, вы працуеце не толькі з вучнямі выпускных класаў, але нават з першакласнікамі. Чаму наймаюць рэпетытара па замежнай мове ў пачатковай школе?

- Па-першае, катэгарычна не згодна з тым, што рэпетытар патрэбен толькі ў выпускным класе. Трэба зыходзіць з прадмета і мэт навучання. Капі запусціць складаныя прадметы з пачатковай школы, потым вельмі складана іх навярстаць. Як выкладчык англійскай мовы я ведаю, што база закладваецца ў пачатковай школе, вельмі важныя першы і другі год навучання. Калі фундамент ёсць, потым дзіцяці ўжо лёгка вучыцца. Ведаючы гэта, бацькі часта наймаюць рэпетытара англійскай мовы менавіта на пачатку навучання.

Пераўтварэнні ў школе непакояць бацькоў, а ў дачыненні да англійскай мовы яны асабліва прыкметныя: у гэтым годзе замежную мову пачалі выкладаць тры разы ў тыдзень, плануецца ўвядзенне выпускнога экзамену. Рэпетытар дазваляе адаптавацца да змен у сістэме адукацыі.

Што да выпускнога класа, то там асноўная мэта — падрыхтоўка да паступлення. Часта бацькі не разумеюць, што такое цэнтралізаванае тэсціраванне па замежнай мове. Гэта вялізны аб’ём граматыкі і лексікі.

За апошні год школы сярэднестатыстычнаму вучню, які мае тыя ці іншыя прабелы ў ведах, вельмі цяжка асвоіць такі аб’ём, каб здаць ЦТ на высокі бал. Нездарма падрыхтоўчыя курсы пры Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце доўжацца два гады. У 10-м класе вучні падцягваюць агульны ўзровень мовы — займаюцца па тры гадзіны два разы ў тыдзень. Але недахоп любых курсаў — гэта вялікія групы. У кожнага вучня ёсць свой парог засваення: нехта разумее з паўслова, а некаму трэба паўтарыць некалькі разоў. Канечне, і ў школе, і на падрыхтоўчых курсах спрабуюць практыкаваць дыферэнцыраваны падыход, але ён не рэапізоўваецца ў поўнай меры.

Зараз у моўнай адукацыі новая мэта — навучыць вучня размаўляць на замежнай мове да 11 класа. Гэта яшчэ больш ускладняе задачу педагога. Таму што размаўляць на змежнай мове і здаваць тэсціраванне не адно і тое ж. Напрыкпад, для размоўнай англійскай мовы неабявязкова ведаць усе 16 часоў незалежнага стану дзеяслова, дастаткова авалодаць чатырма-пяццю і свабодна гаварыць на любыя тэмы. А базавы запас слоў павялічваецца сам сабой у працэсе зносін, асабліва калі школьнік едзе за мяжу. Калі не давесці ўзровень валодання замежнай мовы да пэўнага ўзроўню, то з часам, без выкарыстання, яна забываецца, Так, многія бацькі, якія ў свой час вывучалі мову, яе не памятаюць, таму і дзецям дапамагчы не могуць.

- Затое, відавочна, можа дапамагчы школьны настаўнік?

- У настаўніка проста часу не хапае на правядзенне стымулюючых заняткаў, таму што ў класе як мінімум 25 чалавек з розным узроўнем ведання прадмета. На замежнай мове з гэтага года група дзеліцца на тры падгрупы, але гэта адбываецца не заўсёды, і на занятку можа прысутнічаць увесь клас. Многія настаўнікі працуюць больш чым на стаўку, пэўную колькасць часу яны адводзяць на падрыхтоўку да ўрокаў, выконваюць вялізны аб’ём папяровай работы. А калі настаўнік яшчэ і класны кіраўнік, то нават пры жаданні ён фізічна не можа паспець удзяліць увагу кожнаму вучню.

-А калі вы працавалі настаўнікам, у вашых вучняў былі рэпетытары? Як вы да гэтага ставіліся?

-Часам у мяне было да 20 вучняў, таму што не заўсёды была магчымасць падзяліць клас на падгрупы. Для замежнай мовы гэта вельмі шмат. Я таксама не паспявала “ахапіць неабдымнае”. Таму я паважала выбар дзяцей, якія займаліся дадаткова. Гэта заўважалася адразу, і з такімі вучнямі мне было прасцей працаваць, яны маглі нешта тлумачыць іншым вучням. У мяне было адчуванне, што ў класе ў мяне ёсць памочнікі.
Дарэчы, не згодна, што рэпетытар — гэта стрэс для дзіцяці. Калі я працую з 1-2 дзецьмі, я будую заняткі так, каб было зручна вучню, ён задае мне тыя пытанні, якія саромеецца задаць у школе, бо не хоча выглядаць горш за іншых. Ёсць дзеці, якія не любяць абмяркоўваць свае праблемы публічна, а аддаюць перавагу ўзаемінам з педагогам сам-насам. У адрозненне ад школы, рэпетытар не ставіць адзнакі. У ідэале на кожнага вучня павінен прыходзіцца адзін настаўнік, і праз інстытут рэпетытарства якраз і рэалізоўваецца гэтая класічная ідэя. Калі ў школе вучні падстройваюцца пад настаўніка, яго сістэму работы, праграму, то ў выпадку з рэпетытарам — усё наадварот.

- Вы працуеце з заведама слабымі вучнямі?

- У ЗША я знаёмілася з вопытам работы з дзецьмі, у якіх ёсць цяжкасці з навучаннем, і зрабіла выснову, што вучыцца можа любое дзіця, проста павінен быць выбраны правільны падыход і тэмп навучання. Асабліва крыўдна, калі “цяжкіх” дзяцей запускаюць з самага дзяцінства, таму што ў пачатковай школе праблему вырашыць нашмат прасцей, чым у старшых класах. Далёка не ўсе двоечнікі не здольныя вучыцца, звычайна яны проста лянуюцца. 3 такімі трэба пачынаць з азоў, напрацоўваць базу. Паўтару, што пачынаць гэта трэба не ў выпускным класе, а нашмат раней. Калі ёсць трывалы фундамент, тады ўжо можна вучыць, як знаходзіць новыя веды і асэнсоўваць іх самастойна.
Так, я працую і са слабымі вучнямі. Але заўсёды тлумачу бацькам: за адзін год граматыку і лексіку з нуля не вывучыш і тэсціраванне на высокі бал не здасі. Мы вяртаемся да першага пытання: чаму ў 11-м класе наймаць рэпетытара позна ці не эфектыўна? Ды таму, што на выпускніка звальваецца вялізны аб’ём матэрыялу. Я параіла б бацькам яшчэ з сярэдніх класаў сачы- ць за ўзроўнем ведання, напрыклад, адной з дзяржаўных моў, якія здаюцца пры паступленні ў ВНУ, каб у 11 класе ўдзяліць увагу больш складаным прадметам і каб не наймаць рэпетытараў адразу па трох дысцыплінах. Гэта вельмі цяжка для падлетка.
Яшчэ раз падкрэслю, што замежную мову дзеці могуць вывучаць ледзь не з пялёнак, у дзіцячым узросце яна даецца вельмі лёгка, таму важна не ўпусціць гэты самы спрыяльны перыяд. Тады не будзе праблем у далейшым.

- Як вам такое крыху правакацыйнае пытанне: навошта патрэбна інтэнсіўная падрыхтоўка, калі зараз ёсць магчымасць удзельнічаць у конкурсе ў ВНУ з балам вышэйшым за адзінку? Альбо: навошта выдаткоўваць грошы на рэпетытара, калі можна з нізкім балам паступіць на платнае навучанне і пла- ціць грошы ўжо непасрэдна за вышэйшую адукацыю?

- Паступіць у ВНУ — гэта толькі паўсправы. Я ведаю, што студэнтам-платнікам лінгвістычнага ўніверсітэта, якія, дарэчы, паступілі з даволі высокімі баламі, вельмі цяжка вучыцца. Напружаны рытм вучобы, заняткі праходзяць на замежнай мове. Ужо пасля другой сесіі шмат студэнтаў адлічваецца проста таму, што яны не спраўляюцца з нагрузкай. Думаю, падобныя праблемы ўзнікаюць і на інжынерных спецыяльнасцях, дзе профільнай з’яўляецца матэматыка. Калі ў школе вучань навучыўся шмат працаваць, у тым ліку і з рэпетытарам, то ў ВНУ яму будзе лёгка.

- Нядаўна адна з беларускіх газет напісала, што менавіта на рэпетытараў замежнай мовы зараз самы высокі попыт. У чым справа? Гэта такі складаны ці папулярны прадмет? З іншага боку, кажуць, што рэпетытары сёння без працы, таму што назіраецца дэфіцыт дзяцей.

- Замежная мова сапраўды папулярная, таму што людзі пачынаюць разумець: яна патрэбна не толькі для выпускнога экзамену і для ЦТ — яна патрэбна ў жыцці. Міжнародныя адносіны, дыпламатыя, гандаль паміж краінамі, турызм, сфера інфармацыйных тэхналогій — гэтыя і многія іншыя галіны патрабуюць ведання замежнай мовы. Сярод маіх вучняў, дарэчы, ёсць і да- рослыя людзі, якія ўсвядомілі, што дарэмна не вучылі замежную мову ў школе.

Я ўпэўнена, што добры рэпетытар без працы не застанецца. Бацькам, якія выбіраюць рэпетытара, трэба ўмець адрозніваць спецыяліста, які любіць свой прадмет, прафесію і дзяцей, мае свае ўласныя напрацоўкі і прыёмы выкпадання, ад чалавека, які проста працуе за грошы. Карысці ад апошняга ўсё роўна не будзе. Гэта заўсёды відаць падчас зносін з рэпетытарам і па водзывах дзіцяці ўжо праз пару заняткаў.
Мяркуючы па колькасці аб’яў, якія даюць студэнты першых курсаў, няякаснае рэпетытарства сапраўды квітнее. Адназначна магу заявіць, што яны не могуць падрыхтаваць да цэнтралізаванага тэсціравання. Па-першае, калі гэта першакурснікі, то ім самім яшчэ вучыць свой прадмет пяць гадоў. Па-другое, нават калі гэта і будучыя педагогі, то практыка ў школах, курсы педагогікі, псіхалогіі і методыкі ў іх будуць пазней. Такі гора-рэпетытар сапраўды можа нашкодзіць. Памылка выкладчыка не такая прыкметная, як памылка, напрыкпад, медыка, але абавязкова капі-небудзь адгукнецца. Нездарма кажуць, што лягчэй навучыць, чым перавучыць. Гэта асабліва справядліва ў дачыненні да моўных памылак: калі вучня навучылі вымаўляць няправільна і гэты навык даведзены да аўтаматызму, то перавучыць бывае вельмі цяжка. Упэўнена, што студэнты працуюць нелегальна, таму што ім не пад сілу апраўдаць той падатак, які рэпетытар абавязаны выплаціць штомесяц. Гэта ўжо недахопы работы падатковай інспекцыі.

- Наталля Віктараўна, вы самі займаліся з рэпетытарам у школьныя гады?

- Мне вельмі пашанцавала з настаўнікамі: я паступіла ў лінгвістычны ўніверсітэт без рэпетытараў. I, толькі калі я сама пагрузілася ў праблемы выкладання, я зразумела, наколькі я ўдзячна сваёй навучальнай установе — гімназіі №3 Магілёва. Я атрымала там выдатную базу, фундамент, дзякуючы якому мне было вельмі лёгка вучыцца ў ВНУ.

- Вялікі дзякуй за інтэрв’ю.

© 2018-2019 uchu.by Все права защищены.